Сіноптыкі: У пятніцу — да +29, месцамі дажджы
18 ліпеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы — пераважна без ападкаў.
Удзень у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі з'явіцца слабы туман, адзначае БЕЛТА. Вецер будзе паўночным 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах — з парывамі да 14 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе +12...+18 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да +23...+29. Найбольш высокую тэмпературу сіноптыкі прагназуюць па паўднёвым усходзе — месцамі да 30 градусаў цяпла.
Фота — design-warez.ru