Сіноптыкі: У пятніцу па Беларусі месцамі пройдуць дажджы
8 жніўня чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.
Уначы прагназуецца пераважна без ападкаў, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы, паведамляе БЕЛТА. Вецер будзе няўстойлівым 3-8 метраў у секунду, пры навальніцах у асобных раёнах — з парывамі да 15-18 метраў у секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе +12...+18 градусаў, удзень паветра прагрэецца да 27-32 градусаў.
Такі характар надвор'я адпавядае чырвонаму ўзроўню небяспекі.
Фота — ria.ru