У пятніцу сіноптыкі прагназуюць невялікі снег і слабы туман
28 лістапада ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
У асобных раёнах пройдзе невялікі снег. Месцамі з'явіцца слабы туман, шэрань. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Як інфармуе БЕЛТА, вецер будзе усходнім 3-8 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе -5...-11 градусаў, пры праясненнях чакаецца 12-15 градусаў марозу. Удзень тэрмометры пакажуць ад 3 да 9 градусаў са знакам "мінус".
Фота — stihi.ru