У пятніцу ў Беларусі будзе да +26 градусаў
19 жніўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пра гэта перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сіноптыкі абяцаюць, што будзе пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы чакаюцца толькі на ўсходзе, месцамі магчымыя навальніцы.
Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер будзе паўднёвым, паўднёва-ўсходнім 3-8 метраў за секунду. Пры навальніцах чакаюцца парывы да 14 метраў за секунду.
Уначы тэмпература паветра будзе +8...+14 градусаў, удзень чакаецца 20-26 градусаў вышэй за нуль.
У Мінску ўдзень сіноптыкі абяцаюць 20-22 градусы цяпла.