У пятніцу ў Беларусі будзе да 27 градусаў цяпла

Шэрыя жураўлі 

Шэрыя жураўлі  / t.me/wildlifebelarus/

У пятніцу, 22 верасня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць, што парывы ветру ў дзённыя гадзіны месцамі па захадзе дасягнуць 15-18 м/с.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +10 да +15 градусаў (месцамі — 7-9 цяпла), удзень — ад +22 да +27.

У выходныя пройдуць кароткачасовыя дажджы (у нядзелю — амаль па ўсёй краіне), у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра будзе дасягаць +28 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі