У пятніцу ў Беларусі будзе да 7 цяпла, зноў прагназуецца моцны вецер
У пятніцу 20 лістапада ў Беларусі зноў будзе моцны вецер — з парывамі да 15-20 м/с. Уначы і раніцай амаль па ўсёй краіне магчымы дождж, а ўдзень — пераважна на ўсходзе. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад -1 да +5 градусаў, у дзённыя — 1-7 цяпла.
На наступны тыдзень сіноптыкі прагназуюць мокры снег і дождж.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.