У пятніцу ў Беларусі чакаецца да 4 градусаў цяпла, будзе моцны вецер

У пятніцу ў Беларусі чакаецца да 4 градусаў цяпла, будзе моцны вецер

Надвор'е, якое ўсталявалася ў Беларусі ў канцы студзеня, адпавядае канцу сакавіка. Паводле сіноптыкаў, сярэдняя тэмпература паветра на 6-10 градусаў вышэй за кліматычную норму.

У пятніцу, 29 студзеня, у Беларусі на працягу дня чакаецца ад мінус 1 градуса да 4 градусаў цяпла. Месцамі прагназуюцца невялікія ападкі — дождж і мокры снег. У начныя гадзіны і раніцай амаль па ўсёй Беларусі чакаецца моцны вецер — да 15-20 метраў за секунду, удзень ён будзе на ўсходзе. Уначы на Віцебшчыне парывы ветру будуць дасягаць 23 метраў за секунду, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі