У пятніцу ў Беларусі парывы ветру месцамі будуць дасягаць 22 м/с
У пятніцу, 12 сакавіка, у Беларусі парывы ветру месцамі па ўсходзе будуць дасягаць 22 м/с. Амаль па ўсёй краіне прагназуецца 15-20 м/с. З гэтай нагоды сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Чакаецца, што па ўсёй Беларусі пройдуць снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Месцамі магчымы моцны снег і завіруха (у тым ліку і ў Мінску).
Уначы тэмпература паветра складзе ад 0 да -6 градусаў (у Мінску — 3-5 марозу, на ўсходзе — да -9), удзень — ад -2 на ўсходзе краіны да +8 на Брэстчыне (у сталіцы — 1-3 цяпла).
У канцы тыдня чакаецца невялікае пацяпленне. На поўдні краіны тэмпература паветра будзе дасягаць 12 градусаў цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.