У Рагачове з былых сілавікоў сфармавалі атрад "народнага апалчэння"

Атрад "народнага апалчэння" ў Рагачове

Атрад "народнага апалчэння" ў Рагачове / vk.com/slovaby

У Рагачове не толькі праходзяць вучэнні тэрытарыяльнай абароны. У горадзе сфармавалі атрад "народнага апалчэння", які атрымаў назву "Замкавы". Як паведамляе мясцовая газета, "народныя апалчэнцы — людзі бывалыя, усе яны ў свой час служылі ў воінскіх падраздзяленнях, мелі розныя званні". 30-31 сакавіка з імі займаліся ў мясцовай міліцыі. У прыватнасці, прайшлі заняткі па стральбе з аўтамата. Кожны "апалчэнец" (іх больш за 20 чалавек) атрымаў ад старшыні Рагачоўскага райвыканкама Васіля Сушко адпаведнае пасведчанне.

У міліцыі кажуць, што адна з галоўных задач апалчэнцаў — "дапамога праваахоўнікам у забеспячэнні аховы грамадскага парадку і абароне ўласнасці ад замахаў".

Атрады "народнага апалчэння" ствараюць у Беларусі з 2022-га. У іх прымаюць толькі лаяльных рэжыму Аляксандра Лукашэнкі людзей (нярэдка былых міліцыянераў, вайскоўцаў, чыноўнікаў, паляўнічых), якім давядзецца дапамагаць міліцыі і войску ў змаганні з "дыверсантамі" і "незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі", у ахове розных аб'ектаў. Аднак, улічваючы нязначную колькасць лаяльных рэжыму грамадзян, гэтыя атрады не будуць шматлікія.

У зборы ўдзельнікаў тэрабароны ў Рагачове ўдзельнічае 154 чалавекі. Днямі на паўночнай ускраіне горада з'явіўся ўзмоцнены кантрольна-прапускны пункт. 

У Рагачове з былых сілавікоў сфармавалі атрад "народнага апалчэння"
У Рагачове з былых сілавікоў сфармавалі атрад "народнага апалчэння"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі