У Рагачове затрымалі гурт Tor band: яны аўтары песні “Мы — не народец”

Вокладка сінгла Tor band / Tor band
Вокладка сінгла Tor band / Tor band

У Рагачове затрымалі ўдзельнікаў гурта Tor band разам з жонкамі музыкаў. Гэта адбылося 28 кастрычніка, паведамляюць праваабаронцы “Вясны”. Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманыя знаходзяцца ў жлобінскім ІЧУ — ім прызначылі па 15 сутак арышту.

Падрабязнасці затрымання і падстаў высвятляюцца.

Tor band — беларускі гурт. Іх кліпы на песні “Мы — не "народец"”, “Жыве”, “Кто, если не ты?!” набралі больш за мільён праглядаў на YouTube.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі