У Расіі гарэла вайсковая часць на мяжы з Беларуссю і Украінай
У Расіі — у тых самых Клінцах, дзе канцэнтраваліся войскі перад уварваннем ва Украіну, — гарэла вайсковая часць. Гэта ў Бранскай вобласці РФ, прыкладна ў 30 км ад мяжы з Беларуссю і ў 50 км ад расійска-ўкраінскай мяжы.
Каля 5:30 уночы на 11 чэрвеня мясцовыя жыхары чулі чатыры выбухі: спачатку адзін "магутны", а пасля яшчэ тры слабейшыя. Пішуць, што салдаты павыскоквалі з казармаў проста ў піжамах. Яны чакалі развіцця падзеяў ля крамы непадалёк.
Пажар тушылі тры з паловай гадзіны. Пацярпелых няма. Знішчаная тэхніка, якая прыйшла ў часць на рамонт з вайны ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.