У Расіі “Грамадзян СССР” прызналі экстрэмістамі
Міністэрства юстыцыі Расіі ўнесла "Грамадзян СССР" у рэестр экстрэмісцкіх арганізацый. Падставай стала рашэнне Самарскага абласнога суда ад 16 чэрвеня, паведамляе pravo.ru.
“Грамадзяне СССР” — нефармальны рух лічыць расейскія ўлады акупацыйнымі і стварае ўласныя органы ўлады. Яго ўдзельнікі жывуць па савецкіх пашпартах, не плацяць за ЖКГ і не прызнаюць законы РФ. У дзейнасць разнастайных ячэек гэтай арганізацыі ў Расіі ўцягнутыя каля 150 тысяч чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.