У Расіі магчымы дэфіцыт кантактных лінзаў — а як растуць цэны на іх у Беларусі?

Пропадут ли контактные линзы в Беларуси?
Без кантактных лінзаў беларусы не застануцца / Unsplash

Інфармацыя пра магчымае знікненне кантактных лінзаў ад Johnson & Johnson выклікала сур'ёзную занепакоенасць у Расіі: кампанія вырабляе шмат найменняў і мае прыкметную частку на рынку, а прадаўцы ўжо пачалі пераглядаць цэны на фоне гэтых навін.

Але якая сітуацыя з лінзамі ў Беларусі: ці шмат сёння вытворцаў і як мяняюцца цэны? Еўрарадыё вывучыла прапановы аптэк і крамаў.

 

За паўгода — даражэй на траціну

Інфляцыя ў Беларусі не абыходзіць бокам і кантактныя лінзы. Так, напрыклад, яшчэ ў лістападзе 2022-га ў папулярнай спецыялізаванай анлайн-краме лінзы Optima FW каштавалі 16,5 рубля за штуку. У траўні 2023-га іх цана тамсама — 18 рублёў. Гэта яшчэ параўнальна невялікае падаражанне: каля 9%.

А вось, скажам, Air Optix Night & Day каштавалі 23 рублі за штуку, цяпер — 31. То-бок цана вырасла больш чым на траціну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі