У Расіі на футбольным полі замест газона выкарысталі гравій (відэа)

У Расіі на футбольным полі замест газона выкарысталі гравій (відэа)

У расійскім горадзе Яраслаўль на футбольным полі замест газона выкарысталі… гравій. Больш таго, яго пафарбавалі ў зялёны колер. Відэа з’явілася ў інтэрнэце. “Вось так армія прыйшла ў спорт”, — іранізуе яго аўтар. Як вядома, у войску нярэдкімі былі выпадкі (асабліва перад прыездам начальства) фарбавання травы.

Як інфармуе ren.tv, прадстаўнік мэрыі Яраслаўля патлумачыў, што футбольнае поле на стадыёне “Шыннік”, які знаходзіцца на рэканструкцыі, імітавалі для антытэрарыстычных вучэнняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі