У Расіі пад Тулай перакуліўся зенітна-ракетны комплекс С-400 — СМІ
Аварыя з ЗРК С-400 пад Тулай / myslo.ru
У Расіі пад Тулай у выніку ДТЗ перакуліўся зенітна-ракетны комплекс С-400, паведамляюць расійскія СМІ.
Спярша зенітна-ракетны комплекс ехаў у калоне з васьмі машын, аднак па дарозе адстаў. Мяркуецца, што кіроўца С-400 не справіўся з кіраваннем і комплекс вылецеў у кювет.
Боепрыпасы не былі актываваныя, таму пагрозы выбуху не было.
У 33-гадовага кіроўцы дыягнаставалі пералом рукі, сур'ёзных траўмаў няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.