У Расіі "расчараваныя" рашэннем фінаў скасаваць кантракт на будаўніцтва АЭС

У Расіі "расчараваныя" рашэннем фінаў скасаваць кантракт на будаўніцтва АЭС

Фінская кампанія Fennovoima скасавала кантракт з RAOS Project (яна знаходзіцца ў складзе дзяржкарпарацыі "Росатом") на будаўніцтва АЭС "Ханхіківі-1". Прычынай такога рашэння стала расійская агрэсія супраць Украіны. У заяве кампаніі згадваецца павелічэнне рызык для праекту і затрымкі з пастаўкамі.

Актыўнае будаўніцтва згаданай АЭС у Фінляндыі было запланаванае на 2023 год. Яе рэактар мусіў быць аналагічным таму, які выкарыстоўваецца на Беларускай АЭС.

У "Росатаме" заявілі, што "расчараваныя" і "не разумеюць", у чым прычына, бо ў праекце "быў прагрэс". Расіяне, відаць, збіраюцца "адстойваць свае інтарэсы" праз суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі