У Расіі "ўстанавілі абставіны" атакі на "Крокус Сіці Хол"

У Расіі "ўстанавілі абставіны" атакі на "Крокус Сіці Хол"

У Расіі "ўстанавілі абставіны" атакі на "Крокус Сіці Хол" / ТАСС

Абапіраючыся на "сабраных доказах", следства прыйшло да высновы, што тэракт арганізавалі спецслужбы "недружалюбнай Расіі дзяржавы". Якога менавіта — не ўдакладняецца, але гаворыцца, што мэтай гэтага была "дэстабілізацыя абстаноўкі" ў краіне.

Па дадзеных Следчага камітэта РФ, для здзяйснення тэракту прыцягнулі чальцоў міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі.

— Непасрэднай арганізацыяй тэракту займаліся шасцёра грамадзян Сярэдняй Азіі, частка з якіх праходзіць пад псеўданімамі. Яны знаходзяцца за мяжой, у сувязі з чым завочна арыштаваныя і абвешчаныя ў вышук. Паказаныя асобы завербавалі чацвярых выканаўцаў нападу — Далерджона Мірзоева, Мухамадсобіра Файзава, Шамсідзіна Фарыдуні і Саідакрамі Рачабалізод, — і арганізавалі іх навучанне за мяжой, паведамляецца ў прэс-рэлізе ведам.

Цяпер абвінавачаныя знаёмяцца з матэрыяламі крымінальнай справы. Калі гэта адбудзецца, распачнецца судовы працэс.

Нагадаем, увечары 22 сакавіка 2024 года ў падмаскоўны "Крокус Сіці Хол" перад пачаткам канцэрту гурта "Пікнік" уварваліся некалькі мужчын і адкрылі агонь па наведвальніках і персаналу. У будынку ўзнік пажар. Ахвярамі тэракту сталі 144 чалавекі. Адказнасць за тэракт узяла на сябе "Ісламская дзяржава".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.