У Расіі заблакавалі сайты "Эха Москвы", блог Навальнага ды іншыя

Блог апазіцыянера Аляксея Навальнага (http://navalny.livejournal.com) унесены ў адзіны рэестр забароненай інфармацыі. Як адзначае РБК, такое рашэнне прынятае па патрабаванні Генеральнай пракуратуры Расіі. Нагадаем, што сам Навальны знаходзіцца пад хатнім арыштам і яму забаронены выхад у інтэрнэт. У серады 12 сакавіка ён апублікаваў на сваім блогу допіс, у якім выступаў супраць анэксіі Крыма і вайны з Украінай.



Акрамя таго, па патрабаванні Генпракуратуры ў адзіны рэестр забароненай інфармацыі ўнесены наступныя інтэрнэт-рэсурсы: www.grani.ru, www.kasparov.ru, www.ej.ru. У спіс заблакаваных рэсурсаў таксама трапіў сайт радыёстанцыі "Эхо Москвы" (echo.msk.ru). Гэта адбылося з-за таго, што на сайце радыёстанцыі размяшчаліся тэксты з блога Навального ў ЖЖ.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі