У Расіі затрымалі лідара “Хрысціянскай дзяржавы” (фота)

У Расіі затрымалі лідара “Хрысціянскай дзяржавы” (фота)

У Расіі затрымалі лідара “Хрысціянскай дзяржавы” (поўная назва руху — “Хрысціянская дзяржава — Святая русь”). Аляксандра Калініна падазраюць у падпале аўтамабіля каля офіса адваката рэжысёра фільма “Мацільда” Аляксея Учыцеля Канстанціна Дабрыніна. На месцы зламыснікамі былі пакінутыя паперкі з надпісам “За Мацільду гарэць”. Раней праваахоўнікі затрымалі трох падазраваных (адзін з іх — брат лідара “Хрысціянскай дзяржавы”) у здзяйсненні гэтай акцыі, Калінін стаў чацвёртым, інфармуе РІА “Новости”.

Як вядома, мастацкі фільм “Мацільда” прысвечаны лёсу балерыны Мацільды Кшэсінскай, у якую быў закаханы будучы расійскі імператар Мікалай II. Шэраг праваслаўных грамадскіх арганізацый выказалі абурэнне тым, як прадстаўлены ў фільме імператар. Яшчэ тыдзень таму Аляксандр Калінін заявіў, што некаторыя людзі гатовыя пайсці на “жорсткія дзеянні” супраць фільма. Мікалай II, як і яго сям’я, прылічаны РПЦ да ліку святых.

У Расіі затрымалі лідара “Хрысціянскай дзяржавы” (фота)
Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі