У Расіі знайшлі кнігу, якая належала асабіста Сімяону Полацкаму

Кніга была на рэстаўрацыі

Кніга была на рэстаўрацыі / facebook.com

У Расіі знайшлі кнігу, якая належала асабіста Сімяону Полацкаму (1629 — 1680), праваслаўнаму дзеячу, паэту, драматургу, філосафу. Пра сенсацыйную знаходку паведаміў у Facebook гісторык, археограф і бібліёграф Мікола Мікалаеў, які жыве ў Санкт-Пецярбургу.

"Пазванілі рэстаўратары: мы тут кніжку рэстаўравалі, Евангелле на арабскай і лацінскай мовах з друкарні Медзічы, Рым, 1591 год, — піша Мікалаеў. — І знайшлі ў напаўненні пераплёту шмат грэчаскіх рукапісных лісткоў. А на апошняй старонцы нейкія славянскія і лацінскія запісы. Можа глянеце? Падыйшоў, глянуў: лацінскай мовай пра прыналежнасць кнігі іераманаху базыліянскага ордэна Сімяону Піятроўскаму Сітняновічу. Што значыць — Сімяону Полацкаму. Яго рукой. Сенсацыя. Пасля вывучэння моцна прагучыць".

У Расіі знайшлі кнігу, якая належала асабіста Сімяону Полацкаму
Сімяон Полацкі / be.wikipedia.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі