У расійскім Арэнбургу за суткі затапіла 800 дамоў — горад сыходзіць пад ваду
Паводка ў расійскім Арэнбургу
У расійскім Арэнбургу за суткі затапіла яшчэ 800 дамоў і 1,8 тысячы прысядзібных участкаў, піша ТАСС. Усяго ў горадзе падтоплены больш за тры тысячы дамоў і восем тысяч прыватных двароў. Узровень вады знаходзіцца на ўзроўні 11 метраў 71 сантыметраў. Напярэдадні ўлады аб'явілі масавую эвакуацыю ў абласным цэнтры і некаторых раёнах Арэнбургскай вобласці.
Паводка выклікана павышэннем вады ў рацэ Урал. Рэжым надзвычайнай сітуацыі праз паводку ў Арэнбургскай вобласці дзейнічае з 4 красавіка. Першапачаткова пацярпеў горад Орск, у якім прарвала дамбу на рацэ Урал. Мясцовыя жыхары папярэджвалі ўлады аб цечы ў канструкцыі, але мэр горада рапартаваў, што пагрозы затаплення няма.
Вось як выглядае затоплены Арэнбург вачыма фатографаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.