У расійскім Чэлябінску школьнік напаў з малатком на дзяцей і настаўніцу

Машыны хуткай дапамогі ў школы ў Чэлябінску

Машыны хуткай дапамогі ў школы ў Чэлябінску / @bazabazon

Тры школьнікі і настаўніца пацярпелі ў выніку надзвычайнага здарэння ў расійскім горадзе Чэлябінск. Падлетак прынёс у школу малаток і напаў на дзяцей. Траўму таксама атрымала настаўніца. "Папярэдняя карціна здарэння такая: узброены нажом, малатком і пнеўматычным пісталетам падлетак увайшоў у кабінет біялогіі і накінуўся на аднагодак. Дзяцей паспрабавала абараніць настаўніца, якая таксама пацярпела і была шпіталізаваная",піша, у прыватнасці, рэсурс 74.ru.

Па дадзеных Bazа, хлопчыка завуць Раман. Яму 13-гадоў. Ён прыйшоў у школу ва ўсім чорным у сярэдзіне першага ўрока, аднак пайшоў не ў клас, а ў бок прыбіральні. "Праз некалькі хвілін ён з крыкамі забег у кабінет, дзе ішоў урок біялогіі і пачаў размахваць малатком. Спачатку ён ударыў адну з дзяўчынак па галаве, потым настаўніцу. Пасля гэтага Раман ударыў яшчэ адну дзяўчынку і хлопчыка, выбег з кабінета і пабег па калідоры", — піша рэсурс са спасылкай на свае крыніцы. Пацярпелыя дзяўчынкі знаходзяцца ў цяжкім стане.

"Вялікае пытанне, як вучань пранёс у школу малаток. Чаму не адрэагавала ахова. Даў даручэнне праваахоўным органам, Міністэрству адукацыі, адміністрацыі горада, упаўнаважанаму па правах дзіцяці дэталёва разабрацца ў сітуацыі", — заявіў губернатар вобласці Аляксей Текслер. Пасля надзвычайнага здарэння ў школе сабралі кіраўнікоў усіх гарадскіх школ. З імі правялі тэрміновую нараду — паставілі задачу правесці дадатковыя ўсебаковыя праверкі і інструктажы службаў аховы.

Па факце нападу на дзяцей і педагога заведзена дзве крымінальныя справыаб замаху на забойства двух і больш чалавек і аб халатнасці, якая пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкай шкоды здароўю.

В российском Челябинске школьник напал с молотком на детей и учительницу
Медыкі шпіталізуюць пацярпелую дзяўчынку / @bazabazon
В российском Челябинске школьник напал с молотком на детей и учительницу
Школа, дзе адбыўся напад / 74.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі