У "разумных акулярах" Google Glass прапануюць займацца сэксам

Як інфармуе lenta.ru, праграма ўключае ўбудаваную ў акуляры камеру і запісвае відэа. Калі акуляры ёсць у абодвух партнёраў, то яны могуць "мяняцца" відэаплынямі — гэта значыць праглядаць на сваім прыстасаванні карцінку вачыма іншага ў рэжыме рэальнага часу.



Відэа, атрыманае з дапамогай Sex with Glass, запісваюцца ў памяць прыстасавання і захоўваюцца там на працягу пяці гадзінаў, пасля чаго выдаляюцца.



Sex with Glass таксама ўтрымлівае ўбудаваны даведнік позаў і, калі ў памяшканні выкарыстоўваецца сістэма "разумны дом", дазваляе кіраваць асвятленнем і прайгравальнікам музыкі.



Першым дадаткам "для дарослых", напісаным для акуляраў Google, лічыцца Tits and Glass. Праграма паказвала на экране акуляраў фота эратычнага зместу. Праз некалькі дзён пасля яе выхаду Google абнавіла правілы для распрацоўшчыкаў, забараніла пісаць для Glass праграмы "відавочна сэксуальнага характару".
 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі