У РБ пачалі судзіць "за палітыку" па артыкуле, які дагэтуль не выкарыстоўваўся

Рэпрэсіі не могуць працягвацца бясконца

Рэпрэсіі не могуць працягвацца бясконца / novychas.online

У Беларусі пачалі судзіць "за палітыку" па артыкуле, які дагэтуль не выкарыстоўваўся. Гэта — "выкарыстанне замежнай бязвыплатнай дапамогі для ажыццяўлення тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці або іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам" (ч. 2 арт. 24.15 КаАП). Як стала вядома праваабаронцам, калі 23-24 студзеня па ўсёй краіне затрымалі больш за 200 чалавек, некалькі з іх асудзілі па згаданым артыкуле.

Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка мяркуе, што найхутчэй судзілі грамадзян, якія скарысталіся дапамогай у рамках ініцыятывы падтрымкі сем'яў палітвязняў. "Гэта адвольны пераслед людзей, якія не парушылі ніякіх юрыдычных правілаў..., — кажа Сапелка. — У дадзеным выпадку гэта з'яўляецца перадумовай для пераследу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі