У Рэчыцы аднавілі падачу цяпла і вады

У Рэчыцы аднавілі падачу цяпла і вады

У Рэчыцы пасля 23-й гадзіны ў нядзелю, 13 снежня, аднавілі падачу цяпла і вады. Як паведамляла Еўрарадыё, учора раніцай на вуліцы Маладзёжная на глыбіні амаль 7 метраў здарылася аварыя на каналізацыйным калектары. Каля 40% горада на працягу дня заставаліся без цяпла і вады (47 шматкватэрных дамоў і больш за 170 прыватных). Была арганізацыя дастаўка вады ў мікрараёны.

Ужо да 15-й гадзіны была адноўленая падача цяпла ў цэнтралізаваную сістэму шматкватэрных дамоў, а ў канцы дня была вырашаная праблема з вадой.

У панядзелак рамонтныя работы будуць працягнутыя, інфармуе БЕЛТА.

Фота: dneprovec.by

У Рэчыцы аднавілі падачу цяпла і вады
У мікрараёны ўчора быў арганізаваны падвоз вады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі