У Рэчыцы знайшлі мёртвае немаўля
У Рэчыцы раніцай 16 снежня знайшлі мёртвае немаўля. Яго цела ляжала ў смеццевым кантэйнеры на тэрыторыі СШ № 9. На месца адразу ж выехала следча-аператыўная група.
Як паведамляе БЕЛТА, экспертыза мусіць даць адказ на пытанне, ці дзіця нарадзілася мёртвае, ці памерла ўжо пасля нараджэння. Праводзіцца праверка з мэтай выяўлення ўсіх абставінаў здарэння. Міліцыя звярнулася да грамадзян з просьбай дапамагчы знайсці маці дзіцяці.
Сёлета ў Беларусі адбылося некалькі падобных выпадкаў. У чэрвені ў Баранавічах у смеццевым баку каля студэнцкага інтэрната знайшлі труп хлопчыка, які нарадзіўся жывым. Перад гэтым такія выпадкі адбыліся ў Полацку і ў Мінску. У пачатку снежня труп немаўляці знайшлі ў Нясвіжы.
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА