У рэдакцыю "Белсата" прыйшлі з праверкай — Wyborcza
Тэлеканал Belsat
Раніцай 20 лістапада супрацоўнікі Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро Польшчы прыйшлі ў будынак TVP у Варшаве. Пра гэта паведамляе газета Wyborcza.
Па інфармацыі выдання, візіт праходзіць у рамках раследавання справы аб злоўжываннях на тэлеканале "Белсат".
"Гаворка ідзе пра заявы аб злоўжываннях на вялікія сумы, звязаныя з аплатай ІТ-паслуг для тэлеканалу", — піша газета.
Таксама Wyborcza напісала пра вобшук у кватэры ў Агнешкі Рамашэўскай, але былая кіраўніца тэлеканала абвергла гэтую інфармацыю ў сацыяльных сетках.
Нагадаем, што новае кіраўніцтва TVP абвінавачвае Рамашэўскую ў тым, што тая нібыта не рэагавала на паведамленні аб злоўжываннях, а таксама забрала з рэдакцыі дыскі з матэрыяламі, якія належаць тэлеканалу.
Відавочна, што ў межах справы спецыялісты могуць праводзіць праверку.
Прэзідэнт Польшчы ўзнагародзіў экс-дырэктарку тэлеканала "Белсат"
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.