Аліна Коўшык сыходзіць з Каардынацыйнай Рады
Аліна Коўшык
Аліна Коўшык сыходзіць з Каардынацыйнай Рады. Яна прыняла такое рашэнне пасля атрымання новай працы — кіраўніцы тэлеканала "Белсат".
Абавязкі і ў КР, і на "Белсаце" сумяшчаць не атрымаецца, патлумачыла Коўшык.
"Я добраахвотна складаю мандат сяброўкі Каардынацыйнай рады", — заявіла Аліна Коўшык.
Лідарства фракцыі "Еўрапейскі Выбар", якую ўзначальвала Коўшык, пераходзіць да Валерыя Мацкевіча.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.