У рэдакцыю "Камсамолкі" прыйшла праверка дзяржкантролю і падаткавікоў
26 жніўня ў рэдакцыю "Комсомольской правды в Белоруссии" прыйшла сумесная праверка Камітэта дзяржкантролю і падатковай службы.
На мінулым тыдні ў рэдакцыі ўзніклі праблемы з друкаму нумароў, дзе распавядалася аб пратэстах у Беларусі. Сёння дзяржаўная сетка "Белдрук" стала перашкаджаць распаўсюду свежага нумара. Учора праз сацсеткі "Камсамолкі" было абвешчана, што газету можна набыць проста ў рэдакцыі.
У прэс-службе Камітэта дзяржкантролю журналістам інфармагенцтва РБК пракаментавалі гэтую праверку наступным чынам: "Праверка праводзіцца ў адпаведнасці з вызначаным заканадаўствам парадкам".
Праверка працягнецца да 6 кастрычніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.