У РФ арыштавалі ўжо сёмага высокапастаўленага чалавека з сістэмы Мінабароны
Дзмітрый Булгакаў
У РФ арыштавалі ўжо сёмага высокапастаўленага чалавека з сістэмы Мінабароны, паведамляе "Бі-Бі-Сі". На гэты раз за краты трапіў былы намеснік міністра абароны Дзмітрый Булгакаў. У ФСБ распавялі, што яго затрымалі і арыштавалі ў Маскве ў межах крымінальнай справы аб карупцыі.
Булгакаў займаў пасаду намесніка міністра абароны РФ ў 2008-2022 гадах. У 2016-м ён стаў Героем Расіі. Шмат гадоў Дзмітрый Булгакаў адказваў за тыл Узброеных сіл, кіраваў сістэмай матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, дзейнасцю па арганізацыі забеспячэння войскаў узбраеннем, ваеннай тэхнікай і матэрыяльнымі сродкамі, іх захоўвання, эксплуатацыі, мадэрнізацыі, рамонту і ўтылізацыі, воінскіх перавозак.
У красавіку сёлета па справе аб карупцыі быў арыштаваны дзейны намеснік міністра абароны Цімур Іваноў. Затрыманні працягнуліся ў траўні. Здарылася гэта пасля таго, як міністр абароны Сяргей Шайгу стаў сакратаром Саўбеза Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.