У РФ грузавік спыніў пасажырскі цягнік Казань — Адлер, 140 пацярпелых
На месцы аварыі
У Валгаградскай вобласці РФ грузавік КАМАЗ з пяском спыніў пасажырскі цягнік Казань — Адлер. У выніку сутыкнення з рэек сышлі дзевяць вагонаў (сем з іх перакуліліся). Вядома, што ў цягніку было каля 800 пасажыраў. Гаворка ідзе пра 140 пацярпелых, 20 з іх шпіталізавалі. У бальніцу адправілі і кіроўцу грузавіка.
Наступствы аварыі ліквідуюць больш за 300 чалавек і 100 адзінак тэхнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.