У Румыніі адменяць датэрміновае вызваленне для зэкаў-“пісьменнікаў”

У Румыніі адменяць датэрміновае вызваленне для зэкаў-“пісьменнікаў”

Улады Румыніі вырашылі адмяніць закон, які дазваляе зняволеным у мясцовых турмах скарачаць сабе тэрмін, калі ў турме яны заняліся літаратурнай дзейнасцю.

Згодна з прынятым у 2006 годзе законам, вязню на месяц скарачалі тэрмін пазбаўлення волі, калі ў турме ён напісаў і апублікаваў літаратурны твор або навуковую працу. За кошт гэтага злачынцаў хацелі захапіць творчасцю.

Аднак сітуацыя выйшла з-пад кантролю: найбольш прадуктыўныя “пісьменнікі” змаглі скараціць свае тэрміны адразу на некалькі месяцаў, штампуючы кнігі адну за адной. Калі ў 2007 годзе ў Румыніі апублікавалі ўсяго адну кнігу, напісаную зняволеным, то ў 2010 годзе іх было ўжо 90, а ў 2014 — 340. У сувязі з гэтым закон вырашылі адмяніць спецыяльным указам.

Сярод вязняў, якія змаглі за кошт літаратурнай дзейнасці дамагчыся датэрміновага вызвалення, апынуўся былы прэм’ер-міністр Румыніі Адрыян Настатэ, асуджаны за карупцыйныя злачынствы, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі