У Ружанах знайшлі паветраны балонік з паштоўкай, які запусцілі ў Мюнхене

У Ружанах знайшлі паветраны балонік з паштоўкай, які запусцілі ў Мюнхене

У Ружанах знайшлі паветраны балонік з паштоўкай, які маладажоны запусцілі ў Мюнхене. Як піша газета "Раённыя будні", упаў ён каля падворку Іны Жыеўскай. Ліза і Енс, якія ўзялі шлюб у жніўні, прасілі атрымальніка напісаць на зваротны адрас, хто і дзе знайшоў іх пасланне. Жанчына спачатку падумала, што гэта розыгрыш. Але дачка пацвердзіла: у Германіі ёсць традыцыя запускаць на вяселле паветраныя балонікі. А муж пераканаў: калі людзі просяць, трэба адказаць.

З дапамогай інтэрнэт-перакладчыка жыхары Ружанаў напісалі ліст, які адправілі ў Германію, пазначылі ў ім сваю электронную пошту. І неўзабаве атрымалі адказ. Немцы былі здзіўленыя, што іх балонік заляцеў так далёка.

У Ружанах знайшлі паветраны балонік з паштоўкай, які запусцілі ў Мюнхене
budni.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі