У Рыме перад прыездам прэзідэнта Ірана схавалі аголеныя антычныя статуі

У Рыме перад прыездам прэзідэнта Ірана схавалі аголеныя антычныя статуі

У Капіталійскіх музеях Рыма перад прыездам прэзідэнта Ірана Хасана Рухані служыцелі схавалі аголеныя антычныя статуі за белымі панелямі. Гэта выглядае так, быццам на статуі надзелі скрыні.

Такім чынам рымскі музей вырашыў выказаць павагу іранскаму госцю, піша meduza.io.

У Італіі гэтая навіна выклікала бурны розгалас. Правыя палітыкі абвінавацілі прэм’ер-міністра краіны Матэа Рэнцы, з якім сустракаўся Рухані, у крывадушнасці, якая выходзіць за межы прыстойнасці, у непавазе да мастацтва і культуры ўласнай краіны.

“Што Рэнцы зробіць, калі ў Італію прыедзе эмір Катара? Накрые агромістай скрыняй купал Сабора Святога Пятра?” — напісала ў Фэйсбуку Джорджыя Мелоні, лідар правай партыі “Браты Італіі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі