У Салігорску на сметніку валяўся пісталет ТТ (фота)

27 сакавіка ў смеццевым кантэйнеры ў аднаго з дамоў па вуліцы Кастрычніцкай у Салігорску міліцыянты знайшлі пісталет ТТ 1940 выпуску са слядамі карозіі.

Пра зброю паведаміў мужчына, які не назваўся, перадае interfax.by.

Дарэчы, з 23 па 27 сакавіка беларуская міліцыя праводзіла аператыўна-прафілактычныя спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы "Арсенал". У гэтыя дні ўсе, хто добраахвотна здаў у міліцыю незаконна захоўваную зброю і боепрыпасы, вызваляўся ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці. Чаму невядомы салігорац не захацеў здаць зброю афіцыйна, невядома.

Фота — interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі