У Салігорску шукаюць суддзю: "Быццам і не было"
Яго шукаюць валанцёры, міліцыя, ратавальнікі, вайскоўцы і нават вадалазы.
Судзя Сяргей Самуйлік сыйшоў з працы яшчэ 15 снежня. Па звестках, ён пакінуў свой кабінет у працоўны час і знік.
"На сённяшні дзень павінны былі закрыць увесь маштаб з месца, дзе апошні раз лавіў мабільны аператар. Мы бралі запас у 2 кіламетры", — распавядаюць Еўрарадыё ў пашуковым атрадзе "Ангел". Вынікаў пакуль зусім ніякіх няма: "Быццам і не было".
34-гадовы суддзя суда Салігорскага раён Сяргей Самуйлік сышоў з кабінета 15 снежня і знік. Ёсць інфармацыя, што ён пакінуў запіску. Па словах валанцёраў падрабязную інфармацыю міліцыя не раскрывае. Але там было нешта кшталту: не шукайце мяне, усё адно не знойдзеце.
Шукаюць суддзю валанцёры, міліцыя, ратавальнікі, вайскоўцы і нават вадалазы. Інфармацыя пра пошукі жыхара Салігорска была на мясцовым тэлебачанні, але не называлася ні прозвішча, ні месца працы, не публікавалі нават фотаздымак. Толькі цяпер стала вядома, што шукаюць менавіта суддзю. Яго калегі наадрэз адмаўляюцца каментаваць гэтую сітуацыю.
Зніклы суддзя не так даўно судзіў актывіста Уладзіміра Лемеша, Мінскі абласны суд адмяніў яго рашэнне аштрафаваць хлопца на дзве базавыя. Таксама некалькі год таму ён судзіў старшыню незалежнага прафсаюза Генадзя Фядыніча за распаўсюд улётак.
Фота — shahter.by