У самым буйным нямецкім аэрапорце знайшлі 500-кілаграмовую бомбу
Брытанскі снарад часоў вайны выпадкова адкапалі рабочыя, якія рамантавалі пад’езд да аэрапарта Франкфурта-на-Майне.
Аэрапорт адразу закрылі. Рух аўтатранспарту па дарозе быў спынены, утварыліся вялікія заторы. Узлётна-пасадачную паласу аэрапорта таксама зачынілі. Некаторы час для ўзлёту паветраных судоў выкарыстоўвалася толькі паласа, якая знаходзіцца на вялікай адлегласці ад месца знаходкі бомбы.
На месцы працуе група сапёраў. Са спасылкай на службу бяспекі аэрапорта Франкфурта-на-Майне паведамляецца, што да таго часу, пакуль бомба не будзе абясшкоджаная, ні аднаму самалёту не будзе дазволена пасадка. Міжнародны аэрапорт Франкфурта-на-Майне з'яўляецца найбуйнейшым у Германіі.