У Санкт-Пецярбургу сустрэліся Пуцін, Медзвядчук і Лукашэнка (відэа)

У Санкт-Пецярбургу сустрэліся Пуцін, Медзвядчук і Лукашэнка (відэа)

18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу ў Таўрычаскім палацы сустрэліся Уладзімір Пуцін, Віктар Медзвядчук і Аляксандр Лукашэнка. Відэа з'явілася ў Twitter. Украінскі палітык Медзвядчук ("кум Пуціна"), да якога неадназначна адносіцца афіцыйны Кіеў, неспадзявана апынуўся ў кампаніі кіраўнікоў Беларусі і Расіі. Як інфармуе ria.ru, ён праінфармаваў расійскага прэзідэнта пра свае кантакты ў Страсбургу з дэпутатамі Еўрапарламента. "Я думаю, што падключэнне еўрапейскіх партнёраў [да ўрэгулявання канфлікту на Данбасе]... з'яўляецца вельмі пазітыўнай справай", — сказаў Пуцін.

Невядома, як адрэагуюць улады Украіны на сустрэчу ў Санкт-Пецярбургу і на спробу Віктара Медзведчука паўдзельнічаць ва ўрэгуляванні канфлікту. Напярэдадні ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што яго будучыя перамовы з прэзідэнтам Расіі пройдуць з удзелам прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона і канцлера Германіі Ангелы Меркель.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі