Сіноптыкі: У сераду чакаецца спякота да 32 градусаў
У Беларусі 6 жніўня прагназуецца пераменная воблачнасць.
Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер будзе няўстойлівы 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах — з парывамі да 14 метраў у секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе +14...+20 градусаў, днём паветра прагрэецца да 27-32 градусаў вышэй за нуль, інфармуе БЕЛТА.
Такі характар надвор'я адпавядае чырвонаму ўзроўню небяспекі.
Фота — minsknews.by