У сераду па паўднёвым усходзе Беларусі будзе да +28

Спякота

Спякота

У сераду, 11 верасня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

Уначы месцамі па захадзе, а зранку і ўдзень у асобных раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца туман. Вецер чакаецца паўднёвай чвэрці — ад слабога да ўмеранага.

Тэрмометры ўначы пакажуць +9...+15. Удзень прагназуецца 21-26 вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе краіны — да 28 цяпла.

У сувязі з вялікай верагоднасцю пажараў на большай частцы тэрыторыі Гомельскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласцей сіноптыкі абвясцілі чырвоны ўзровень небяспекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі