У сераду ў Беларусі будзе да 5 цяпла, мокры снег і дождж

У сераду ў Беларусі будзе да 5 цяпла, мокры снег і дождж

У сераду, 24 лютага, у Беларусі ў асобных раёнах будуць кароткачасовыя мокры снег і дождж. Уначы і раніцай магчымыя слабы туман і галалёд, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні, 5-10 метраў за секунду.

Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны прагназуецца ад 3 градусаў ніжэй за нуль да 2 градусаў са знакам плюс, у дзённыя — ад 0 да 5 цяпла, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Як паведамляла Еўрарадыё, цёплае і сырое надвор'е захаваецца ў Беларусі да канца зімы. У апошнія дні лютага на вуліцах будуць лужыны і слота, сярэдняя тэмпература паветра будзе перавышаць норму на 4-6 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі