У сераду ў Беларусі будзе спякотна і без дажджоў
Надвор'е над Беларусю 8 жніўня будзе вызначаць антыцыклон, цэнтр якога размясціўся над нашай краінай, паведамляе Белгідрамет.
Чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Зранку месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе няўстойлівы слабы да ўмеранага.
Уначы і зранку тэмпература паветра будзе ад 11 да 17 градусаў цяпла. У другой палове дня яна падымецца да +23..+28, па паўднёвым захадзе чакаецца да 29-31 градусаў вышэй за нуль.
У чацвер і пятніцу сіноптыкі прагназуюць спёку. Дажджоў не чакаецца. Слупок тэрмометра ўдзень пакажа 24-29 са знакам "плюс", па паўднёвым захадзе будзе да +30...+32.