У сераду ў Беларусі чакаецца да 5 градусаў цяпла, мокры снег, дождж

У сераду ў Беларусі чакаецца да 5 градусаў цяпла, мокры снег, дождж

З серады, 27 студзеня, у Беларусі пачынаецца адліга. Сярэдняя тэмпература паветра будзе перавышаць норму на 5-7 градусаў. Такое надвор'е характэрнае для другой паловы сакавіка, але ніяк для канца студзеня, кажуць сінопыткі.

У Беларусь прыходзіць адліга, яна захаваецца да канца тыдня

Заўтра ў начныя гадзіны будзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, на ўсходзе нашай краіны — да 4-6 марозу, у дзённыя гадзіны — ад 0 да 5 градусаў са знакам плюс. Прагназуюцца мокры снег і дажджы. Вецер будзе паўднёва-заходні, 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі