1 кастрычніка ў Беларусі пачнецца чарговае пахаладанне
Яго прынясе халодны антыцыклон, які ідзе з поўначы Расіі.
Вось што распавяла Еўрарадыё галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Святлана Рыбакова:
"Не рэзкае пахаладанне, але з 1 кастрычніка мы чакаем, што пачнецца пахаладанне. Адбудзецца паніжэнне тэмпературы, замаразкі да мінус 4. Удзень па краіне ад 8 да 15 градусаў".
Сіноптыкі кажуць, што з 1 кастрычніка да канца тыдня будзе пераважна без ападкаў. Сярэднесуткавая тэмпература паветра на некалькі градусаў ніжэйшая за кліматычную норму.
Прагназуецца, што першая дэкада кастрычніка будзе халоднай.
Фота — БЕЛТА