У сераду ў Беларусі чакаюцца замаразкі
24 верасня ў нашай краіне прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
Будзе пераважна без ападкаў. Толькі ноччу месцамі ва ўсходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўночна-заходнім 5-10 метраў за секунду з парывамі да 14 метраў за секунду, месцамі па ўсходзе — да 15-20 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе +1...+6 градусаў, перадае БЕЛТА. На большай частцы Брэсцкай і Гродзенскай абласцей і на астатняй тэрыторыі краіны месцамі прагназуюцца замаразкі ад 0 да 3 градусаў цяпла. Тэмпература паветра днём складзе ад +8 да +14 градусаў.
Такі характар надвор'я адпавядае чырвонаму ўзроўню небяспекі.
Фота — lingvostranovedcheskiy.academic.ru