У сераду ў Беларусі прагназуюцца моцныя залевы і навальніцы
У сераду, 29 ліпеня, уначы пераважна па захадзе, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы.
Як паведамляе Белгідрамет, месцамі чакаюцца моцныя залевы, днём у асобных раёнах выпадзе град. Вецер будзе паўднёвы, з пераходам на заходні 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах яго парывы дасягнуць 14 метраў за секунду. Месцамі ўдзень прагназуюцца шквалістыяае парывы да 15-20 метраў за секунду.
Уначы чакаецца +15...+20, удзень будзе 23-29 цяпла. Па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 30-31 вышэй за нуль.
У Мінску зранку і ўдзень чакаецца навальніца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.