У сераду ў Беларусі зноў чакаецца мокры снег
У бліжэйшыя суткі, 19 сакавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.
На большай частцы тэрыторыі краіны сіноптыкі абяцаюць дождж, мокры снег. Ноччу і раніцай па паўночным усходзе месцамі прагназуецца наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе заходні 5-10 метраў у секунду, днём з парывамі да 14 метраў у секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень — +3...+8 градусаў. У паўднёва-заходніх раёнах у начны час будзе да 5 градусаў цяпла, днём у паўднёвых раёнах Брэстчыны і Гомельшчыны чакаецца каля +10 градусаў.
Фота — obozrevatel.ua