У сераду зноў спёка, а дажджы — толькі на захадзе Беларусі
30 ліпеня ў нашай краіне чакаецца пераменная воблачнасць.
Як паведамляе БЕЛТА, будзе пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па захадзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы.
Вецер чакаецца паўднёвы. Ноччу — слабы, днём — 5-10 метраў за секунду, пры навальніцах — з парывамі да 14 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад +15 да +21 градуса, удзень паветра прагрэецца да +28...+33.
Такі характар надвор'я адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі.
Фота — my-minsk.ru