У Сербіі зноў пачалі разглядаць справу беларуса Андрэя Гнёта

Андрэй Гнёт

Андрэй Гнёт / t.me/dw_belarus/

Суд у Сербіі зноў пачаў разглядаць справу беларуса Андрэя Гнёта, якому пагражае экстрадыцыя ў Беларусь. Пазасудовая калегія ў Бялградзе не змагла 26 сакавіка прыняць рашэнне — за адно пасяджэнне не паспела. Да справы праявілі цікавасць медыя, дыпламаты краін ЕС, прыйшлі людзі, якія хацелі падтрымаць рэжысёра, які па-ранейшаму застаецца за кратамі, паведамляе DW Беларусь.

Падчас слуханняў праходзіў допыт Гнёта, у тым ліку аб умовах утрымання і меддапамогі ў турме, на якія ён раней скардзіўся. Пасля зноў разглядалі гісторыю затрымання, сітуацыю з правасуддзем у Беларусі. Андрэй Гнёт у сваёй прамове агучыў свае доказы. У выніку слуханне вырашылі працягнуць на наступным тыдні, бо суд змог заслухаць толькі палову прамовы беларуса.

Андрэй Гнёт — беларускі журналіст, рэжысёр і палітычны актывіст, якога называюць сузаснавальнікам "Свабоднага аб'яднання спартсменаў SOS BY" (у РБ прызнанае "экстрэмісцкім фармаваннем"). Яго затрымалі ў кастрычніку 2023 года ў Сербіі па абвінавачванні ў эканамічнай справе — рэжым Аляксандра Лукашэнкі абвясціў палітычнага актывіста ў міжнародны вышук. Абарона Гнёта кажа пра палітычны пераслед і называе ўнясенне яго ў спіс Інтэрпала палітычна матываваным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі