У Шчучынскім раёне мужчына падпаліў сваю маці — яна піла яго алкаголь

У Шчучынскім раёне мужчына падпаліў сваю маці — яна піла яго алкаголь

У Шчучынскім раёне ў аграгарадку Ражанка 48-гадовы мужчына падпаліў сваю 78-гадовую маці. Перад гэтым яны разам з сяброўкай маці распівалі алкагольныя напоі. Пазней мужчына пайшоў спаць, а калі прачнуўся, пабачыў, што сяброўка сышла, а маці, лежачы на ложку, піла яго алкаголь.

Вясковец ашалеў, узяў запалкі, падпаліў ложак маці і пайшоў спаць. Калі ён прачнуўся ў наступны раз, пакой быў поўны дыму. Мужчына зразумеў, што нарабіў — вынес маці з будынка. У яе, дарэчы, апёкі ног. У адносінах мужчыны распачалі крымінальную справу, артыкул — "Наўмыснае нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў", паведаміў Яраслаў Васілеўскі, афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі